Пра што расказвае казка ?
У кожнай казкі ёсць душа. Каб яе зразумець, трэба акунуцца ў чароўны свет. І тады падарожжа ў свет казкі будзе цікавым і незабыўным.
«Ідзі туды, не ведаю куды, і прынясі тое, не ведаю што»
Дык пра што апавядаюць казкі?
Самыя дзіўныя казкі — чароўныя. У іх абавязкова з’яўляецца герой, з якім адбываюцца разнастайныя цуды і ператварэнні. Напрыклад, Іванка-дурань. У казках ён умее іграць на музычных інструментах, размаўляць з жывёламі, сонцам і ветрам. Казачны Іванка-дурань знаходзіць агульную мову нават з Бабай-ягой.
На самай жа справе Іван зусім не дурань. Паглядзіце на яго ўчынкі больш уважліва. Ён добры, смелы і знаходлівы. Трапляючы ў розныя складаныя сітуацыі, Іван з імі спраўляецца. Ён можа лёгка злавіць Жар-птушку ці Сіўку-бурку, пралезці праз вуха каня і нават акунуцца ў кіпячае малако. Вядома, тут не абыходзіцца без чароўных памочнікаў.
Мудрасць казкі заключаецца ў тым, што зробленае дабро заўсёды вяртаецца дабром.
Асаблівай любоўю карыстаюцца казкі пра жывёл. Галоўныя персанажы такіх казак — звяры, птушкі, рыбы... Хутчэй за ўсё, казкі пра жывёл з’явіліся тады, калі асноўным рамяством чалавека было паляванне і калі ён стаў адамашніваць дзікіх жывёл. Гэта і знайшло адлюстраванне ў фальклоры.
Людзі надзялялі жывёл чалавечымі якасцямі — дабрынёй, розумам, хітрасцю, каварствам, глупствам. Напрыклад, ліса ў народных казках часцей за ўсё хітрая, каварная і пранырлівая. Воўк — дурны і прагны. Зайца народ адлюстраваў у казках баязлівым, казу і быка — упартымі, а мядзведзя — моцным.
Увасабленне — гэта прыпісванне неадушаўлёным прадметам якасцей жывых істот.
У казках пра жывёл мы сустракаемся з самымі рознымі якасцямі, уласцівымі чалавеку: адвагай, дабрынёй, смеласцю, подласцю, хітрасцю.
Выкладаюцца казачныя сюжэты так ярка, што гісторыю пра жывёл мы ўспрымаем як рэальную. Мы забываемся пра тое, што перад намі вобразы жывёл, а не людзей.
Яркімі і запамінальнымі з’яўляюцца казкі з выдуманымі героямі: Кашчэем Несмяротным, Змеем Гарынычам, Бабай Ягой, Лясуном, Вадзяніком. Героямі казак бываюць таксама чароўныя прадметы — люстэрка, шапка невідзімка, жывая вада.
З усіх казачных герояў вобраз Бабы Ягі асабліва спадабаўся майстрам мастацтваў. Ён шматгранна ўвасоблены ў мастацкіх творах. У скульптурным малюнку Арцемія
Лаўрэнцьевіча Óбера Баба Яга глядзіць на нас злосна, нядобрымі вачыма. Яе суровая знешнасць палохае. Што задумала яна?
Зусім іншую Бабу Ягу мы сустракаем у мастацкім фільме «Марозка» Аляксандра Артуравіча Рóў. Заўважыўшы, што герой не палохаецца яе, Баба Яга пачынае яму дапамагаць.
У мультфільме сучаснага рэжысёра Гáры Бáрдзіна «Лятучы
карабель» Бабкі-ёжкі канчаткова губляюць свой страшны вобраз: яны спяваюць прыпеўкі, весяляцца і зусім не збіраюцца нікога крыўдзіць.
Незвычайна ярка і выразна раскрыў вобраз Бабы Ягі Мадэст Пятровіч Мусаргскі ў музычнай п’есе «Хатка на курыных ножках». Рэзкія скокі ў мелодыі, незвычайнае спалучэнне гукаў, хуткая змена тэмпу ствараюць імітацыю вядзьмаркі, якая ляціць у ступе.
Баба Яга розная. Менавіта гэта цягне мастакоў да дадзенага казачнага вобраза.

»
Заданні
- Успомніце казку, у якой галоўныя героі — жывёлы, выдуманыя прадметы.
- Якая казка вам асабліва падабаецца? Хто галоўны герой? Перакажыце сюжэт.
- Прыдумайце разам з аднакласнікамі гісторыю, у якой традыцыйныя героі казак апынуліся б у сучасным свеце. Прыдумайце сваёй казцы выразную назву.
- Праслухайце цыкл М. П. Мусаргскага «Карцінкі з выстаўкі» («Хатка на курыных ножках»). Якія пачуцці выклікае у вас твор?
- Перайдзіце да квэст-пакою унізе старонкі


Ілюстрацыя да казкі Пятра Яршова «Канёк гарбунок»
Мікалай Качаргін
«Лятучы карабель» Г. Бáрдзін
«Марозка» А. А.Рóў
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website