Казка
старая і новая
Казкі, створаныя народам, перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
На іх аснове пісьменнікі, мастакі і кампазітары складаюць новыя сюжэты. У іх знаёмыя і любімыя героі становяцца ўдзельнікамі новых прыгод
Як казачныя вобразы атрымліваюць новае ўвасабленне і новае аблічча?
Шырока вядомая дзіўная гісторыя пра тое, як Русалачка цаной свайго жыцця выратавала прынца. Гэта гісторыя так падабаецца майстрам мастацтва, што стала крыніцай натхнення для стварэння новых твораў.
У вуснай народнай творчасці русалка — гэта міфічная істота, якая жыве ў воднай стыхіі. Вобраз маладой прыгожай дзяўчыны з доўгімі валасамі і рыбіным хвастом сустракаецца ў легендах і паданнях розных народаў свету. Чаго толькі не прыдумвалі ў народзе пра русалак!
Але самае галоўнае, што яны з вады выходзяць да людзей. У адных казках русалкі палохаюць людзей, у іншых - дапамагаюць ім, ратуюць ад смутку і нягод.
Адзін з самых цікавых сюжэтаў прадставіў дацкі казачнік Ханс Крысціян Андэрсэн у казцы «Русалачка».
У казцы Андэрсэна русалачка — добрая, мілая і пяшчотная. Яе сэрца напоўнена любоўю да людзей, жаданнем дапамагаць ім. Яна таксама, як і чалавек, гуляе, радуецца, захапляецца, любіць слухаць казкі.
І калі ў легендах і міфах русалка — адмоўная гераіня, якая губіць людзей, то ў казцы Андэрсэна русалачка палюбіла прынца і пакутуе ад непадзеленага пачуцця. Яна здзяйсняе дабро для чалавека і гіне за яго.
Дзякуючы Х. К. Андэрсэну русалачка назаўжды засталася ў памяці людзей як вобраз светлы, паэтычны, ахвярны. Сіла мастацтва ператварыла міфічную русалку ў яркую рамантычную істоту.
У сумнай гісторыі паяўляецца прастор для фантазіі. Глядач атрымлівае магчымасць прыдумаць новы канец, новую сюжэтную лінію. І гэты шлях бясконцы!
Падарожжа русалачкі з казкі Х. К. Андэрсэна на гэтым не заканчваецца...

»
Заданні
- Разгледзьце вобразы русалачкі, прадстаўленыя ў тэксце. Які з іх вам падабаецца больш за ўсё?
- Падбярыце 5–6 азначэнняў да выявы русалачкі. Складзіце з іх дапамогай моўны партрэт галоўнай гераіні казкі
Х. К. Андэрсэна.
- Праслухайце песеньку Русалачкі з анімацыйнага фільма У. Дзіснея «Русалачка». Выканайце замалёўку вобраза
русалачкі, сугучную музычнаму вобразу мультфільма.
- Паглядзіце фрагмент фільма У. Бычкова «Русалачка».
- Падумайце, чым адрозніваецца сюжэт фільма ад казкі «Русалачка» Х. К. Андэрсэна.
«Русалачка»
Рэжысёр У. Бычкоў
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website