«Жылі-былі» або «У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве»...
Ці знаёмыя вам гэтыя радкі? Менавіта так пачынаецца большая частка казак — пра чараўнікоў і пачвар, прынцаў і прынцэс, пра розныя цудоўныя падзеі. І, вядома ж, пра перамогу дабра над злом.
У казцы прысутнічае чараўніцтва. Прамоўце слова «казка» — і вы адразу апынецеся ў далёкай невядомай выдуманай краіне. Дзякуючы асаблівай таямніцы казка існуе не адно тысячагоддзе. Усё мяняецца вакол, а казка па-ранейшаму перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад бабуль да ўнукаў, ад унукаў да праўнукаў...
Добры дзень, шаноўныя госці!
Я хачу прапанаваць вам займальную гульню ў фармаце вэб-квэста, у ходзе якой, вы адправіцеся ў падарожжа па Свеце казак. Падарожжа будзе нялегкім, але калі добра пастарацца, то ў Вас ўсё атрымаецца. Для праходжання вэб-квэста вы павінны ўважліва сачыць за ходам гульні і выконваць прапанаваныя заданні.
Вам неабходна дабрацца да Палаца ведаў.
Для гэтага вы павінны пераадолець усе перашкоды і адчыніць палацавыя вароты. Пасля праходжання кожнага выпрабавання вы атрымліваеце адну літару ад пароля. Калі 4 літары будуць Вам вядомы, вы павінны скласці слова-пароль, якое дапаможа адчыніць вароты Палаца ведаў.
Такім чынам, мы адпраўляемся ў шлях! Жадаю поспехаў!